BelarusianEnglish
Сябры ЗБМА сустрэліся з Амэрыканскімі Кангрэсменамі PDF Печать

         26 красавіка 2011 года сябры Згуртаваньня Беларускай Моладзі ў Амэрыцы наведалі офісы Амэрыканскіх Кангрэсменаў у Нью Йорку, Філадэльфіі, Трэнтане  (Нью Джэрсі) і Вашынгтоне. Усім кангрэсменам былі перададзеныя звароты з просьай падтрымліваць заканадаўчыя акты аб падтрымцы дэмакратыі на Беларусі. Таксама былі перададзеныя звароты з просьбай паспрыяць вызваленьню Сустаршыні БХД Паўла Севярынца, старшыні Маладога Фронту Зьміцера Дашкевіча і сябра МФ Эдуарда Лобава. ФОТА ДАЛЕЙ

Галіна Дранковіч (Сябра ЗБМА): Я была адказначя за наведваньне офісу кангрэсмена Эдольфуса Таўна ад 10 выбарчай акругі. У офісе кангрэсмена мы мелі з ім гутарку і паінфармавалі яго аб 25 годдзі Чарнобыльскай рагедыі. Сябры нашай арганізацыі перадалі яму зварот, дзе мы прасілі яго падтрымліваць заканатворчыя ініцыятывы амэрыканскага Кангрэсу па падтрымцы дэмакратыі на Беларусі7. Наш візіт у офіс кангрэсмена адбыўся па папярэдняй дамове лідара нашай арганізацыі Міколы Цімашэнка.

Натальля Ганчарук (сябра ЗБМА): Я наведвала офіс свайго кангрэсмена ў Філадэльфіі, пасьля чаго далучылася да асноўнай группы сяброў нашай арганізацыі ў Нью Йорку і разам з імі наведала офісы кангрэсменаў  Таўна Дольфуса (10 акруга), Энтані Вэйнера (9 акруга), Нідзі Вэласкес (12 акруга) і Івэт Дз Кларк (11 акруга).

Вікторыя Малаева (Сябра ЗБМА): Я была адным з аўтараў нашага звароту да кангрэсменаў. Непасрэдная камунікацыя з Амэрыканскімі заканатворцамі дапамагае трымаць іх увагу на важных для Беларусі падзеях. Трэба адзначыць, што кангрэсмены, якіх мы наведалі, даволі добра знаёмыя з сітуацыяй з правамі чалавека на Беларусі.

Мікола Цімашэнка (Старшыня ЗБМА): У гэтым годзе ЗБМА вырашыла адыйсьці ад фармата правядзеньне Чарнобыльскіх мерапрыемстваў ў форме дэманстрацыі. Мы вырашылі, што нашмат болей эфектыўным будуць непасрэдныя кантакты з Амэрыканскімі заканатворцамі. Спадзяемся нашая дзейнасьць паскорыць вызваленьне Паўла Севярынца, Зьмітра Дашкевіча, і іншых Пальтвязьняў. На заканчэньне прашу наведваць наш сайт і далучацца да нас. Кантакт з дапамогай эл пошты  Данный адрес e-mail защищен от спам-ботов, Вам необходимо включить Javascript для его просмотра. Жыве Беларусь!


 

 

 

 

Login



Рэкляма

ПАПУЛЯРНАЕ

АБ ЯВЫ

Сход Нью-Ёрскага аддзелу БАЗА

Сход Нью-Ёрскага аддзелу БАЗА адбудзецца ў нядзелю, 14 лютага 2010 г., у Фундацыі Крэчаўскага ў Кўінсе, па адрасе: 166-34 Gothic Drive (на рагу пры 167 Street), Jamaica, NY 11432. Пачатак...

КАРОТКІЯ НАВІНЫ | Administrator | Воскресенье, 21 Февраль 2010

Read more

НАДВОР Е

Overcast

62°F

New York City

Overcast

Humidity: 70%

Wind: NE at 8 mph

  • Mon Showers

    68°F 63°F

  • Tue Chance of Showers

    75°F 63°F

Падпісацца на рассылку