BelarusianEnglish
Cустрэча з Франакам Вячоркам 1 ліпеня 2010 PDF Печать

Cустрэча з Франакам Вячоркам 1 ліпеня 2010

1 ліпеня 2010 у Саборы Сьвятога Кірылы Тураўскага ў Брукліне адбылася сустрэча з Франкам Вячоркам, беларускім моладзевым актывістам і адным з лідараў моладзі БНФ. Сустрэча была арганізаваная Беларуска-Амэрыканскім Задзіночаньнем і Згуртаваньнем Беларускай Моладзі ў Амэрыцы.  Франак Вячорка знаходзіцца ў ЗША па запрашэньні Амэрыканскіх Уладаў і меў шэраг сустрэчаў у Вашангтоне прысьвечаных сітуацыі на Беларусі.

Адкрыў сустрэчу Спадар Вячка Станкевіч (Старшыня Галоўнай Управы БАЗА). Пасьля яго выступіў Старшыня ЗБМА Мікалай Цімашэнка, які ў далейшым і вёў сустрэчу.

Спадар Вячорка пачаў свой выступ з аповеду, як ён васьмігодомым хлапцом удзельнічаў з бацькай у дэманстрацыі, якая была разагнаная міліцыяў з прымяненьнем газу. Франак даволі зьмястоўна распавёў пра асноўныя моманты сваёй палітычнай біяграфіі.

Асобна Франак  Вячорка закрануў сітуацыю у часіцы супрацьпаветранай абароны, дзе ён адбываў вайсковую службу (быў прызваны ў армію па палітычных матывах). Франак распавёў пра шмат камічных выпадкаў са сваёй армейскай службы, уключаючы спробу вайсковага кіраўніцтва абвінавацьць яго ў “дзедаўшчыне”.

Падчас службы ў арміі Франак Вячорка балятаваўся ў дэпутаты мясцовых саветаў ад Мазыру. З выступу ранака можна было лёгка зразумець, што беларускае насельніцтва ў правінцыі амаль не мае ніякай інфармацыі аб беларускай апазіцыі і яе дзейнасьці.

Напрыканцы сустрэчы Франак адказваў на даволі вострыя пытаньні прысутных. Ён распавёў пра сваё бачаньне сітуацыі ў партыі БНФ і аппазіцыі ў цэлым.

З-за велізарнай цікаўнасьці да выступоўцы, сустрэча зацягнуляся да 22 гадзінаў. Напрыканцы сустрэчы Франак падзякаваў арганізатарам і прысутным.

Кацярына Карначова, ЗБМА: Я жыву ў Флорыдзе, але даведаўшыся ад сустрэчы з Фпанакам Вячоркамя адмыслова прыехала ў Нью Ёрк. Для беларускай моладзі ў ЗША Франак- гэта прыклад змагара за дэмакратыю на Беларусі. Я асабіста прымала ўдзел у кампаніі па адпраўцы лістоў у яго вайсковую частку, каб падтрымаць яго і паказаць, што сотні беларусаў па ўсім сьвеце падтрымліваюць яго дзейнасьць.

Пасьля сустрэчы Франак Вячорка працягнуў спатканьне з сябрамі Згуртаваньня-Беларускай Моладзі ў Амэрыцы ў нефармальнаў абстаноўцы.

XX



XX

XXXXXX

 

 

Login



Рэкляма

ПАПУЛЯРНАЕ

АБ ЯВЫ

Сход Нью-Ёрскага аддзелу БАЗА

Сход Нью-Ёрскага аддзелу БАЗА адбудзецца ў нядзелю, 14 лютага 2010 г., у Фундацыі Крэчаўскага ў Кўінсе, па адрасе: 166-34 Gothic Drive (на рагу пры 167 Street), Jamaica, NY 11432. Пачатак...

КАРОТКІЯ НАВІНЫ | Administrator | Воскресенье, 21 Февраль 2010

Read more

НАДВОР Е

Overcast

62°F

New York City

Overcast

Humidity: 70%

Wind: NE at 8 mph

  • Mon Showers

    68°F 63°F

  • Tue Chance of Showers

    75°F 63°F

Падпісацца на рассылку