BelarusianEnglish
ЧАРНОБЫЛЬСКІЯ МЕРАПРЫЕМСТВЫ Ў ЗША PDF Печать

У нядзелю, 25 красавіка 2010 г., Нью Ёрскі аддзел Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня (БАЗА) і Згуртаваньне Беларускай Моладзі ў Амэрыцы зладзілі мітынг на Мангэтане ў Нью Ёрку, прысьвечаны 24-й гадавіне Чарнобыльскай катастрофы. А 12 гадзіне удзельнікі мітынгу сабраліся каля фантану гатэля Plaza на 5 вуліцы. Негледзячы на моцны дождж беоарусы ЗША сабраліся, каб адзначыць гадавіну страшнае катастрофы, якая ў той ці іншай ступені закранула амаль кожную беларускую сям’ю.

Напачатку мітынгу ўдзельнікі выказалі салідарнасьць з беларусамі, што жывуць на забруджаных тэрыторыях, з перасяленцамі з зонаў забруджваньня,  ліквідатарамі наступстваў аварыі.

Асаблівасьцю мітынгу сталі выступы сябраў арганізацыяў, якія асабіста пацярпелі ад наступстваў Чарнобыльскай катастрофы. Праз прызму чужой трагедыі шмат хто з удзельнікаў паіншаму паглядзеў на на тое, што адбылося 24 гады таму, калі бальшыня ўдзельнікаў мітынгу яшчэ нават не нарадзіліся. Выступы былі вельмі эмацыйныя з прычыны таго, што сем’і шмат каго з выступоўцаў асабіста пацярпелі ад аварыі ў 1986, а пасьля ад пазбаўленьня іх ільготаў рэжымам Лукашэнкі.

Сяргей Ермакоў (сябра ЗБМА): На Беларусі я жыў у Гародні, куды мая сям’я была пераселеная з Брагіну (Гомельская вобласьць). Мой дзядуля быў ліквідатарам аварыі. Пасьля гэтага, ён хутка захварэў на лейкемію. Перасяленьне абярнулася трагедыяй для тысячаў беларускіх сем’яў, якія былі вымушаныя пакінуць тыя мейсцы, дзе жылі іх продкі. Цяперашняя палітыка Лукашэнкі на Чарнобыльскіх тэрыторыях па іх гаспадарчаму асваеньню вельмі небясьпечная. Забруджаныя прадукты змогуць трапляць на стол да беларускага насельніцтва, працягласьць жыцця якога і так нашмат меньшая за сярэднеэўрапейскую.

На наступны дзень 3 чалавек (М. Давідзюк, В Галянкова, В. Бабіч) адведалі офіс мэра Нью Ёрку Майкла Блумберга, куды быў перададзены зварот з інфармацыяй аб Чарнобылю і Беларусі.

Марына Давідзюк: Мэта візыту у офіс мэра-чарговы раз прыцягнуць увагу амэрыканскага грамадства ды тых выпрабаваньняў, якія напаткалі Беларусь.  Чым болей людзей будзе ведаць пра нашую краіну, яе людзей, і праблемы, тым большы міжнародны супраціў будзе сустракаць антынацыянальная палітыка Лукашэнкі. Пільная міжнародная ўвага да палітыкі прэзідэнта Беларусі, гэта адзін са шляхоў абароны нашай краіны.

 

 

 

 

 

 

Login



Рэкляма

ПАПУЛЯРНАЕ

АБ ЯВЫ

Сход Нью-Ёрскага аддзелу БАЗА

Сход Нью-Ёрскага аддзелу БАЗА адбудзецца ў нядзелю, 14 лютага 2010 г., у Фундацыі Крэчаўскага ў Кўінсе, па адрасе: 166-34 Gothic Drive (на рагу пры 167 Street), Jamaica, NY 11432. Пачатак...

КАРОТКІЯ НАВІНЫ | Administrator | Воскресенье, 21 Февраль 2010

Read more

НАДВОР Е

Overcast

62°F

New York City

Overcast

Humidity: 70%

Wind: NE at 8 mph

  • Mon Showers

    68°F 63°F

  • Tue Chance of Showers

    75°F 63°F

Падпісацца на рассылку