BelarusianEnglish
Беларуская моладзь у ЗША напомніла Беларускай Амбасадзе пра Дзень Волі PDF Печать

У ЗША сябры Згуртаваньня Беларускай Моладзі ў Амэрыцы на Дзень Волі арганізавалі сьвяточную дэманстрацыю ля беларускай амбасады ў Вашынгтоне. Беларуская моладзь са штатаў Нью Ёрк і Нью Джэрсі адмыслова выправілася у падарожжа, у Вашынгтон, каб павіньшаваць прадстаўнікоў беларускай амбасады. Другой часткай мерапрыемства, было інфармаваньне жыхароў ЗША аб Беларусі і сітыацыі з правамі чалавека ў ёй.
        Дарога з Нью Ёрку, дзе сабраліся ўдзельнікі акцыі, да Вашынгтону займае прыблізна 5 з паловай гадзінаў. Адмыслова для падарожжа удзельнікі вынанялі аўтобус.  Удзельнікі паездкі выбралі для прыпынку два невялікія амерыканскія гарадкі, дзе яны раздавалі ўлёткі амерыканцам.


     У 13-30 удзельнікі сабраліся,каля беларускай амбасады ў Вашынгтоне,дзе і адбыўся сьвяточны мітынг. Воклічы “Жыве Беларусь” выклікалі непрыхаваную цікавасьць супрацоўнікаў амбасады, якія пачалі фатаграфаваць удзельнікаў праз вокны амбасады. Падчас мітынгу з прамовай выступіля сябры ЗБМА Любоў Белянкова, Вераніка Скрыпская і Алеся Анішчык.
      Любоў Белянкова: “У гэты дзень, мы сабраліся тут, каб ушанаваць памяць нашых змагарных продкаў, дзякуючы якім Беларусь мае зараз незалежнасьць. Хочам напомніць беларускім уладам, што моладзь памятяе пра 25 сакавіка і добра разумее значэньне гэтага сьвята. На шыю нашага народу зараз накінутая пятля дыктатуры А. Лукашэнкі, якая душыць ініцыятыву нашага народу і не дае беларусам заняць сваё мейсца  у сям’і свабодных народаў Эўропы.”
       Вераніка Скрыпская: “ Дзень Волі заўсёды меў асаблівае значэньне для маёй сям’і. Сённяшнім мерапрыемствам мы хочам паказаць, што выбар беларускай моладзі па ўсім сьвеце-гэта незалежная і дэмакратычная Беларусь. Незалежна ад таго дзе мы жывем, мы ніколі не забываем пра тое адкуль мы і што адбываецца на Беларусі. Пра гэта мы хочам сказаць вольнаму сьвету.”
    Алеся Анішчык: “ Вельмі радая, што тут здолела сабрацца столькі моладзі. Чацьвер гэта працоўны дзень, але мы ўсе здолелі гэта зрабіць.Адрозьненьне нашай акцыі ад падобных у тым, што мы праводзім яе не ў зручны выходны дзень, калі ў амбасадзе ніхто не працуе, а падчас нашага сьвята. Беларусы  на Бацькаўшчыне ведайце, што мы заўсёды  памяталі і будзем памятаць адкуль мы. Жыве Беларусь!”
     Пасьля Мітынгу каля беларускай амбасады сябры Згуртаваньня Беларускай Моладзі ў Амэрыцы разам з сябрамі Беларуска Амэрыканскага Задзіночаньня ў вашынгтоне ўсклалі кветкі да помніку ахвярам камунізму, які ўзведзены ў ЗША пры фінансавай падтрымцы беларускай дыяспары зтым” каб наступныя пакалентні ведалт аб гісторыі камуністычнай тыраніі.”
    Завершыліся мерппрыемствы у Вашынгтоне лекцыяй доктара Вітаўта Кіпеля ў Амэрыканскім Універсітэце. Лекцыя мела назву “Забытая нацыя-Беларусь ад сталіна да Лукашэнкі”. Лекцыя была прысьвечаная праблеме дэмакратыі на Беларусі і інфармаванбню амэрыканскага студэнства і інтэлектуалаў ад прычынах дыктатуры на Беларусі.

 

 

IMG_4523

IMG_4444

IMG_4600 

Washington March 25 2010 ZBMA 039

 

Login



Рэкляма

ПАПУЛЯРНАЕ

АБ ЯВЫ

Сход Нью-Ёрскага аддзелу БАЗА

Сход Нью-Ёрскага аддзелу БАЗА адбудзецца ў нядзелю, 14 лютага 2010 г., у Фундацыі Крэчаўскага ў Кўінсе, па адрасе: 166-34 Gothic Drive (на рагу пры 167 Street), Jamaica, NY 11432. Пачатак...

КАРОТКІЯ НАВІНЫ | Administrator | Воскресенье, 21 Февраль 2010

Read more

НАДВОР Е

Overcast

63°F

New York City

Overcast

Humidity: 65%

Wind: E at 7 mph

  • Sun Clear

    79°F 57°F

  • Mon Showers

    68°F 63°F

Падпісацца на рассылку