BelarusianEnglish
60 ГОД БАЗА: ЯК ЖЫЦЬ, ТАК ЖЫЦЬ ДЛЯ БЕЛАРУСІ... PDF Печать E-mail
Добавил(а) Administrator   
17.10.09 14:00

 

60 ГОД БАЗА: ЯК ЖЫЦЬ, ТАК ЖЫЦЬ ДЛЯ БЕЛАРУСІ...
У нядзелю, 18-га кастрычніка, у Саборы Сьв. Кірылы Тураўскага, што ў Брукліне, штат Нью-Ёрк, адбылося сьвяткаваньне, прысвечанае 60-м угодкам Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня (БАЗА).
Падзея – важная, бо шэсць дзесяцігодьдзяў – гэта не малы срок, да і зроблена арганізацыяй за гэты час было шмат (гл. сьпіс важных вехаў з гісторыі арганізацыі ніжэй). У грамадскай залі Сабора па такой прычыне сабралося каля 90 чалавек, пераважна беларусаў, але былі і госьці – украінцы, палякі, амэрыканцы. Урачыстасьці склалі некалькі частак: сьвяточны абед, афіцыйныя выступы, канцэрт ды нават падарожжа на караблі вакол Манхэтану для жадаючых.
Спачатку адбылася сьвяточная трапеза, асвечаная Япіскапам Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы Ўладыкай Сьвятаславам. Потым пачаліся ўспаміны, выступы, афіцыйныя прывітаньні. Слова бралі былыя старшыні БАЗА А. Шукелойць, Я. Запруднік, цяперашні – В. Станкевіч, старшыня моладзевай філіі БАЗА (ЗБМА) М. Цімашэнка, прадстаўнікі аддзелаў ды гурткоў.
Наступным пунктам праграмы быў канцэрт, у якім узялі ўдзел выступоўцы з Нью-Ёрку (трыо беларускіх жанчын), Нью-Джэрзі (С. Сокалаў-Воюш), маленькія дзеткі, а таксама запрошаныя з Беларусі адмыслова на 60-ыя ўгодкі БАЗА музыкі Тацьцяна Матафонава і Зьміцер Сідаровіч. Тацьцяна захапіла ўсіх сваім пранікнёным голасам, а бард Зьміцер сыграў некалькіх сваіх уласных песен. Таксама яны змабілізавалі прысутных на зажыгальны беларускі танец ды дуэтам сыгралі на скрыпцы і дудзе папуры з вядомых беларускіх песень.
Сымбалічна, што на сьвяткаваньні ў Нью-Ёрку прысутнічалі музыкі непасрэдна з Беларусі. Негледзячы на тое, што БАЗА знаходзіцца ў ЗША і працуе на ўзмацненьне беларускай дыяспары тут, натуральным бенефецыянтам дзейнасці арганізацыі была, ёсць ды, спадзяемся, будзе ўласна Беларусь. І таму – Жыве Беларусь!
Ільля Куніцкі
--------------------------------------
Важныя даты ў жыцьці Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня ў грамадскай, рэлігійнай, культурнай ды палітычнай дзейнасьці:
1949 – Заснаваньне БАЗА на 325 Е 100 St у Нью-Ёрку.
1950 – Першы нумар газэты “Беларус” пабачыў сьвет у Нью-Ёрку.
1951 – Заснаваньне Згуртаваньня Беларускай Моладзі ў Амэрыцы (ЗБМА) ў Кліўлендзе.
1951-1954 – Слуханьні ў Кангрэсе, якія паспрыялі заснаваньню Радыё “Свабода”.
1952 – Першая Сустрэча Беларусаў Паўночнай Амэрыкі на Ніагары (летась прайшла 28-я чарговая Сустрэча).
1957 – Набыцьцё Беларускага Рэлігійна-Грамадскага Цэнтру з Саборам Св. Кірылы Тураўскага на 401 Atlantic Ave. у Брукліне.
1959 – Першы нумар квартальніка “Беларуская Моладзь”.
- Пачатак адзначэньня Тыдня Паняволеных Народаў.
- Набыцьцё магільніка ў Іст Браўнсвіку.
1960 – Пабудова царквы Жыровіцкай Божай Маці ў Кліўлендзе.
1963 – Адчынены адпачынкавы цэнтр “Belair-Miensk” у штаце Нью-Ёрк.
1964 – Набыцьцё Царквы Жыровіцкай Божай Маці ў Гайлэнд Парку.
- Выступленьні ў мастацкай праграме на New York World’s Fair.
1965 – Набыцьцё аб’екту на Грамадска-Культурны Цэнтар “Полацак” каля Кліўленду.
1976-79 – Удзел у Беларускіх Днях у Garden State Arts Center у Нью-Джэрзі.
1977 – Першая кружэлка Даньчыка і яго выступы на Беласточчыне (1981) і ў БССР (1989).
1977-78 – Масавая акцыя каля ААН за Дэкалянізацыю Савецкага Саюзу.
1982 – Выступленьні ў абарону беларускага дысідэнта Міхала Кукабакі.
- Абарона перад абвінавачаньнямі праграмы 60 Minutes, якая была зроблена на падставе кнігі Лофтуса “Belarus Secret”.
1989 – Першы нумар англамоўнага квартальніка “Belarusian Review”.
- Выступы танцавальнага гуртка Васілёк на Беласточчыне (1989) і ў БССР (1990).
1990 – Заснаваньне Кааліцыі ў Абарону Дэмакратыі і Правоў Чалавека ў Беларусі і першыя пасылкі медыкаментаў ахвярам Чарнобылю.
1999 – Адзначэньне 50-годьдзя БАЗА ў Нью-Ёрку.

60 ГОД БАЗА: ЯК ЖЫЦЬ, ТАК ЖЫЦЬ ДЛЯ БЕЛАРУСІ...

    У нядзелю, 18-га кастрычніка, у Саборы Сьв. Кірылы Тураўскага, што ў Брукліне, штат Нью-Ёрк, адбылося сьвяткаваньне, прысвечанае 60-м угодкам Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня (БАЗА). 
Падзея – важная, бо шэсць дзесяцігодьдзяў – гэта не малы срок, да і зроблена арганізацыяй за гэты час было шмат (гл. сьпіс важных вехаў з гісторыі арганізацыі ніжэй). У грамадскай залі Сабора па такой прычыне сабралося каля 90 чалавек, пераважна беларусаў, але былі і госьці – украінцы, палякі, амэрыканцы. Урачыстасьці склалі некалькі частак: сьвяточны абед, афіцыйныя выступы, канцэрт ды нават падарожжа на караблі вакол Манхэтану для жадаючых.  

Последнее обновление 21.02.10 09:49
Читать полностью
 
КАНЦЭРТ ЗЬМІЦЕРА ВАЙЦЮШКЕВІЧА Ў НЬЮ ЁРКУ PDF Печать E-mail
Добавил(а) Administrator   
03.12.09 14:00

 

КАНЦЭРТ ЗЬМІЦЕРА ВАЙЦЮШКЕВІЧА Ў НЬЮ ЁРКУ
У пятніцу, 4-га сьнежня, а 7-ай гадзіне вечара ў грамадскай залі пры Саборы Сьв. Кірылы Тураўскага адбудзецца канцэрт вядомага беларускага сьпевака Зьміцера Вайцюшкевіча.
Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне (БАЗА) разам з Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквой шчыра запрашаюць усіх жадаючых на іпрэзу. Канцэрт Зьміцера Вайцюшкевіча, вядомага таксама пад нікнэймам Todar, безумоўна, – падзея неардынарная, якую нельга прапусьціць. Бо Зьміцер – адзін з найлепшых сучасных беларускіх сьпевакоў. Былы ўдзельнік папулярных фольк-гуртоў “Палац” і KRIWI, Вайцюшкевіч з’яўляецца ляўрэатам прэстыжных міжнародных фэстываляў ды пераможцам галоўнай беларускай музычнай прэміі – “Рок-Каранацыі”. Акрамя таго, Зьміцер вядомы беларускім слухачам па ўдзеле ў праектах, якія ўжо сталі культавымі – “Народны Альбом” ды “Я нарадзіўся тут”. Сьпявак таксама запісаў кружэлкі на вершы такіх выбітных паэтаў як Леанід Дранько-Майсюк, Алесь Камоцкі, Рыгор Барадулін, Уладзімер Някляеў, Генадзь Бураўкін, і нават, Уладзімер Маякоўскі. Зараз Вайцюшкевіч з’яўляецца лідэрам і мастацкім кіраўніком гурту “WZ-Orkiestra”.
Прыходзьце самі, запрашайце сяброў і знаёмых! Уваход вольны.
Адрас: St. Cyril of Turau Cathedral,
401 Atlantic Ave, Brooklyn, NY, 11217
Час: 7:00 вечара.
КАНЦЭРТ ЗЬМІЦЕРА ВАЙЦЮШКЕВІЧА Ў НЬЮ ЁРКУ
У пятніцу, 4-га сьнежня, а 7-ай гадзіне вечара ў грамадскай залі пры Саборы Сьв. Кірылы Тураўскага адбудзецца канцэрт вядомага беларускага сьпевака Зьміцера Вайцюшкевіча.
Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне (БАЗА) разам з Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквой шчыра запрашаюць усіх жадаючых на іпрэзу. Канцэрт Зьміцера Вайцюшкевіча, вядомага таксама пад нікнэймам Todar, безумоўна, – падзея неардынарная, якую нельга прапусьціць.
Последнее обновление 21.02.10 09:36
Читать полностью
 
Мітынг падтрымкі БХД ў Нью-Ёрку PDF Печать E-mail
Добавил(а) Тацяна Поклад   
20.12.09 14:00
Мітынг падтрымкі БХД ў Нью-Ёрку
аўтар Тацяна Поклад
У НЯДЗЕЛЮ 20 СЬНЕЖНЯ Ў НЬЮ-ЁРКУ ПЕРАД БУДЫНКАМ ААН ПРАЙШОЎ МІТЫНГ У ПАДТРЫМКУ БЕЛАРУСКАЙ ХРЫСЬЦІЯНСКАЙ ДЭМАКРАТЫІ.
Мітынг быў арганізаваны Згуртаваньнем беларускай моладзі ў Амэрыцы (ЗБМА) і нью-ёрскім аддзелам Беларуска-амэрыканскага задзіночаньня. Сьнегапад і буран напярэдадні мітынгу і у часе яго правядзеньня не спынілі удзельнікаў. На Ўсходнім узьбярэжжы выпала да 60 сантымэтраў сьнегу і загінула як найменей 5 чалавек. Грамадзкі транспарт працаваў зь перабоямі.
«40 хвілін давялося адкапваць машыну з-пад сьнегу, каб ехаць на мітынг», — распавёў адзін з арганізатараў, лідэр ЗБМА Мікалай Цімашэнка.
У часе мітынгу пасьля выступу лідэраў ЗБМА прайшоў збор подпісаў пад зваротам да амэрыканскіх сэнатараў і кангрэсмэнаў з патрабаваньнем зьвярнуць увагу на сытуацыю са свабодай рэлігіі ў Беларусі і арганізаваць слуханьні у Кангрэсе, прысьвечаныя гэтаму пытаньню. На мітынгу былі сабраная 32 подпісы.
Мітынгі падтрымкі партыі БХД праводзяцца Згуртаваньнем беларускай моладзі ў Амэрыцы рэгулярна. Апошні адбыўся 31 кастрычніка 2009. Беларуская моладзь у ЗША арганізавала збор подпісаў, якія затым высылаюцца кангрэсмэнам і сэнатарам.
Ігар Уласенка, сябра ЗБМА і кіраўнік кампаніі па збору подпісаў у штаце Нью-Джэрсі: «Наша арганізацыя стараецца не абмяжоўвацца зборам подпісаў толькі сярод беларусаў ЗША. Я асабіста зарганізаваў збор подпісаў сярод сваіх амэрыканскіх сяброў. Сваёй працай хачу падтрымаць Беларускіх хрысьціянскіх дэмакратаў і паказаць, што беларус у замежжы можа і павінен дапамагаць дэмакратызацыі Беларусі. Для гэтага трэба карыстацца тымі мажлівасьцямі, якія дае амэрыканская дэмакратычная сыстэма».
Алена Турко, сябра ЗБМА і кіраўнік кампаніі па збору подпісаў у штаце Нью Ёрк: «Як частку кампаніі па дапамозе дэмакратычным актывістам на Беларусі, я правожу збор подпісаў пад зваротам да Сэнату і Кангрэсу ЗША.
Таксама я арганізоўваю сустрэчу моладзі са сваім кангрэсмэнам Майклам Мак Хонам ад 13-й акругі Нью-Ёрку. Мэта нашай працы — дамагчыся сталай увагі Кангрэсу ЗША да сытуацыі з правамі і свабодамі чалавека на Беларусі. Ня трэба думаць, што беларусы ЗША не разумеюць таго, што асноўная праца і змаганьне за дэмакратыю адбываецца ў Беларусі, але мы можам і мусім дзейнічаць і дапамагаць і з ЗША».
Радыё Свабода

Мітынг падтрымкі БХД ў Нью-Ёрку

 

У НЯДЗЕЛЮ 20 СЬНЕЖНЯ Ў НЬЮ-ЁРКУ ПЕРАД БУДЫНКАМ ААН ПРАЙШОЎ МІТЫНГ У ПАДТРЫМКУ БЕЛАРУСКАЙ ХРЫСЬЦІЯНСКАЙ ДЭМАКРАТЫІ.Мітынг быў арганізаваны Згуртаваньнем беларускай моладзі ў Амэрыцы (ЗБМА) і нью-ёрскім аддзелам Беларуска-амэрыканскага задзіночаньня. Сьнегапад і буран напярэдадні мітынгу і у часе яго правядзеньня не спынілі удзельнікаў. На Ўсходнім узьбярэжжы выпала да 60 сантымэтраў сьнегу і загінула як найменей 5 чалавек. Грамадзкі транспарт працаваў зь перабоямі. 
«40 хвілін давялося адкапваць машыну з-пад сьнегу, каб ехаць на мітынг», — распавёў адзін з арганізатараў, лідэр ЗБМА Мікалай Цімашэнка.  

Последнее обновление 21.02.10 09:23
Читать полностью
 
  • 0
  • 1
  • 2
prev
next

Сябры ЗБМА сустрэліся з Амэрыканскімі Ка

         26 красавіка 2011 года сябры Згуртаваньня Беларускай Моладзі ў Амэрыцы наведалі офісы Амэрыканскіх Кангрэсменаў у Нью Йорку, Філадэльфіі, Трэнтане  (Нью Джэрсі) і Вашынгтоне. Усім кангрэсменам былі ...

НОВАЕ | Administrator | Среда, 27 Апрель 2011 | Hits: 427 | Comments

Read more

Belarus DemocracyReauthorisation Act 201

    ЗЬМА заклікае далучыцца да адналеньня Акту аб Дэмакратыі На Беларусі!           The Honorable ……………………….. U.S. House of Representatives   Dear Representative ………………………..:   On behalf of the Belarusan-American Association, we urge you to help bring democracy to ...

НОВАЕ | Administrator | Вторник, 1 Февраль 2011 | Hits: 423 | Comments

Read more

Пікеты сябраў Згуртаваньня Беларускай Мо

У ЗША сябры Згуртаваньня Беларускай Моладзі ў Амэрыцы правялі пікеты каля офісаў Амэрыканскіх кангрэсменаў у падтрымку права кандыдата ад партыі Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя Віталя Рымашэшскага на сустрэчу з выбаршчыкамі. Сябры Згуртаваньня ...

НОВАЕ | Administrator | Среда, 24 Ноябрь 2010 | Hits: 629 | Comments

Read more

Cустрэча з Франакам Вячоркам 1 ліпеня 20

Cустрэча з Франакам Вячоркам 1 ліпеня 2010 1 ліпеня 2010 у Саборы Сьвятога Кірылы Тураўскага ў Брукліне адбылася сустрэча з Франкам Вячоркам, беларускім моладзевым актывістам і адным з лідараў моладзі БНФ. ...

НОВАЕ | Administrator | Четверг, 15 Июль 2010 | Hits: 792 | Comments

Read more

Mapш Паняволеных Народаў 18 ліпеня 2010

У нядзелю, 18 ліпеня, традыцыйным Маршам пачынаецца Тыдзень Паняволеных Народаў, які быў зацьверджаны Кангрэсам ЗША праз Грамадскі закон 86-90 яшчэ ў 1959 годзе як выказ пратэсту народаў сьвету супраць камуністычнай ...

НОВАЕ | Administrator | Среда, 14 Июль 2010 | Hits: 479 | Comments

Read more

Чэрвеньскі Сход БАЗА

Наступны, чэрвеньскі сход Нью Ёрскага аддзелу БАЗА адбудзецца  ў суботу, 12 чэрвеня 2010 году, пачатак а 6:00 вечара. Нажаль, загадзя пададзеная ў газэце "Беларус" інфармацыя аб месцы правядзеньня сходу (у Брукліне) ...

КАРОТКІЯ НАВІНЫ | Administrator | Понедельник, 7 Июнь 2010 | Hits: 567 | Comments

Read more

ЧАРНОБЫЛЬСКІЯ МЕРАПРЫЕМСТВЫ Ў ЗША

У нядзелю, 25 красавіка 2010 г., Нью Ёрскі аддзел Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня (БАЗА) і Згуртаваньне Беларускай Моладзі ў Амэрыцы зладзілі мітынг на Мангэтане ў Нью Ёрку, прысьвечаны 24-й гадавіне Чарнобыльскай катастрофы. А ...

НОВАЕ | Administrator | Вторник, 11 Май 2010 | Hits: 830 | Comments

Read more

Беларуская моладзь у ЗША напомніла Белар

У ЗША сябры Згуртаваньня Беларускай Моладзі ў Амэрыцы на Дзень Волі арганізавалі сьвяточную дэманстрацыю ля беларускай амбасады ў Вашынгтоне. Беларуская моладзь са штатаў Нью Ёрк і Нью Джэрсі адмыслова выправілася ...

НОВАЕ | Administrator | Понедельник, 29 Март 2010 | Hits: 922 | Comments

Read more

Сход Нью-Ёрскага аддзелу БАЗА

Сход Нью-Ёрскага аддзелу БАЗА адбудзецца ў нядзелю, 14 лютага 2010 г., у Фундацыі Крэчаўскага ў Кўінсе, па адрасе: 166-34 Gothic Drive (на рагу пры 167 Street), Jamaica, NY 11432. Пачатак сходу ...

КАРОТКІЯ НАВІНЫ | Administrator | Воскресенье, 21 Февраль 2010 | Hits: 559 | Comments

Read more

Мітынг падтрымкі БХД ў Нью-Ёрку

Мітынг падтрымкі БХД ў Нью-Ёрку аўтар Тацяна Поклад У НЯДЗЕЛЮ 20 СЬНЕЖНЯ Ў НЬЮ-ЁРКУ ПЕРАД БУДЫНКАМ ААН ПРАЙШОЎ МІТЫНГ У ПАДТРЫМКУ БЕЛАРУСКАЙ ХРЫСЬЦІЯНСКАЙ ДЭМАКРАТЫІ. Мітынг быў арганізаваны Згуртаваньнем беларускай моладзі ў Амэрыцы (ЗБМА) ...

НОВАЕ | Administrator | Воскресенье, 20 Декабрь 2009 | Hits: 653 | Comments

Read more

КАНЦЭРТ ЗЬМІЦЕРА ВАЙЦЮШКЕВІЧА Ў НЬЮ ЁРКУ

  КАНЦЭРТ ЗЬМІЦЕРА ВАЙЦЮШКЕВІЧА Ў НЬЮ ЁРКУ У пятніцу, 4-га сьнежня, а 7-ай гадзіне вечара ў грамадскай залі пры Саборы Сьв. Кірылы Тураўскага адбудзецца канцэрт вядомага беларускага сьпевака Зьміцера Вайцюшкевіча. Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне (БАЗА) ...

НОВАЕ | Administrator | Четверг, 3 Декабрь 2009 | Hits: 563 | Comments

Read more

Мітынг ЗБМА і БАЗА ў абарону незалежнась

14 лютага 2009 года ў Нью-Ёрку Згуртаваньне Беларускай Моладзі ў Амэрыцы і Нью-Ёркскі аддзел БАЗА ладзяць дэманстрацыю з мэтай прыцягнуць увагу амэрыканскай грамадзкасьці і ўрада ЗША да небясьпечных крокаў прэзыдэнта ...

НОВАЕ | Administrator | Воскресенье, 1 Февраль 2009 | Hits: 704 | Comments

Read more

Login



Рэкляма

ПАПУЛЯРНАЕ

АБ ЯВЫ

Сход Нью-Ёрскага аддзелу БАЗА

Сход Нью-Ёрскага аддзелу БАЗА адбудзецца ў нядзелю, 14 лютага 2010 г., у Фундацыі Крэчаўскага ў Кўінсе, па адрасе: 166-34 Gothic Drive (на рагу пры 167 Street), Jamaica, NY 11432. Пачатак...

КАРОТКІЯ НАВІНЫ | Administrator | Воскресенье, 21 Февраль 2010

Read more

НАДВОР Е

Clear

49°F

New York City

Clear

Humidity: 74%

Wind: N at 0 mph

  • Wed Mostly Sunny

    59°F 46°F

  • Thu Mostly Sunny

    59°F 43°F

Падпісацца на рассылку