| Акцыя падтрымкі права Беларускай апазыцыі на свабоду атрыманьня інфармацыі |
|
|
|
There are no translations available. Згуртаваньне Белврускай Моладзі ў Амэрыцы правяло акцыю па падтрымцы права беларускіх палітычных актывістаў на атрыманьне вольнай і незалежнай інфармацыі. У рамказ кампаніі сябры ЗБМА тэлефанавалі ў офісы Амэрыканскіх Кангрэсменаў з мэтай зьвярнуць іх увагу на парушэньне правоў чалавека на Беларусі. Другой часткай кампаніі быў збор сродкаў таго, каб аплаціць 10 гадавых падпісак на незалежную газэту Наша Ніва і 10 гадавых падпісак на незалежную газэту Народная Воля. Сродкі будуць перададзеныя партнёрам ЗБМА на Беларусі. Генадзь Назарчук (Сябра ЗБМА): Я кардынаваў кампанію па збору грошай на падпіску у Нью-Йорку. Мэта нашай арганізацыі і гэтай акцыі ў прыватнасьці паказаць палітычным актывістам на Беларусі, што маладыя беларусы ЗША уважліва сочаць за раўвіцьцём падзеяў на Беларусі і стараюцца дапамагаць ім па мажлівасьці. Права на атрыманьне праўдзівай інфармацыі-гэта неад’емнае права кожнага чалавека. Дыктатура на Беларусі мусіць сутыкнуцца з салідарнасьцю ўсіх дэмакратычна настроеных і неабыякавых людзей. Толькі тады мы маем шанцы на перамены. Стрылец Вікторыя (кардынатар ЗБМА па Штаце Пенсільванія): Маёй задачай быў збор сродкаў на дапамогу актывістам апазіцыі пацярпелым ад рэжыму Лукашэнкі ў штаце Пенсільванія. Я і мае калегі сабралі грошы на дапамогу арыштаваным. Таксама мы наведалі офісы некалькіх кангрэсменаў з мэтай паінфармаваць іх аб жахлівай сітуаціі з правамі чалавека на Беларусі. Я працягваю кіраваць кампаніяй па інфармаваньню Амерыканскіх уладаў у Пенсільваніі і спадзяюся, што рэакцыя на дзеяньні Беларускіх уладаў будзе больш прынцыповая. Вольга Бабіч (сябра ЗБМА): Сітуацыя на Беларусі вельмі цяжкая. Таму я стараюся па мажлівасьці рабіць тое, што можа пайсьці на карысьць Беларусі. У рамках кампаніі ЗБМА па падтрымцы права беларускіх палітычных актывістаў на атрыманьне вольнай і незалежнай інфармацыі я кантакіавалася з офісам кангрэсмена Стыва Росмана з просьбай падтрымліваць ініцыятывы ЗША накіраваныя на падтрымку свабоды слова. |
Login
Рэкляма
ПАПУЛЯРНАЕ
АБ ЯВЫ
Сход Нью-Ёрскага аддзелу БАЗА
Сход Нью-Ёрскага аддзелу БАЗА адбудзецца ў нядзелю, 14 лютага 2010 г., у Фундацыі Крэчаўскага ў Кўінсе, па адрасе: 166-34 Gothic Drive (на рагу пры 167 Street), Jamaica, NY 11432. Пачатак...
КАРОТКІЯ НАВІНЫ | Administrator | Sunday, 21 February 2010
Read moreНАДВОР Е
48°F
New York City
Clear
Humidity: 80%
Wind: S at 4 mph
-
Wed
59°F 46°F
-
Thu
59°F 43°F



