| Cустрэча з Франакам Вячоркам 1 ліпеня 2010 |
|
|
|
There are no translations available. Cустрэча з Франакам Вячоркам 1 ліпеня 2010 1 ліпеня 2010 у Саборы Сьвятога Кірылы Тураўскага ў Брукліне адбылася сустрэча з Франкам Вячоркам, беларускім моладзевым актывістам і адным з лідараў моладзі БНФ. Сустрэча была арганізаваная Беларуска-Амэрыканскім Задзіночаньнем і Згуртаваньнем Беларускай Моладзі ў Амэрыцы. Франак Вячорка знаходзіцца ў ЗША па запрашэньні Амэрыканскіх Уладаў і меў шэраг сустрэчаў у Вашангтоне прысьвечаных сітуацыі на Беларусі. Адкрыў сустрэчу Спадар Вячка Станкевіч (Старшыня Галоўнай Управы БАЗА). Пасьля яго выступіў Старшыня ЗБМА Мікалай Цімашэнка, які ў далейшым і вёў сустрэчу. Спадар Вячорка пачаў свой выступ з аповеду, як ён васьмігодомым хлапцом удзельнічаў з бацькай у дэманстрацыі, якая была разагнаная міліцыяў з прымяненьнем газу. Франак даволі зьмястоўна распавёў пра асноўныя моманты сваёй палітычнай біяграфіі. Асобна Франак Вячорка закрануў сітуацыю у часіцы супрацьпаветранай абароны, дзе ён адбываў вайсковую службу (быў прызваны ў армію па палітычных матывах). Франак распавёў пра шмат камічных выпадкаў са сваёй армейскай службы, уключаючы спробу вайсковага кіраўніцтва абвінавацьць яго ў “дзедаўшчыне”. Падчас службы ў арміі Франак Вячорка балятаваўся ў дэпутаты мясцовых саветаў ад Мазыру. З выступу ранака можна было лёгка зразумець, што беларускае насельніцтва ў правінцыі амаль не мае ніякай інфармацыі аб беларускай апазіцыі і яе дзейнасьці. Напрыканцы сустрэчы Франак адказваў на даволі вострыя пытаньні прысутных. Ён распавёў пра сваё бачаньне сітуацыі ў партыі БНФ і аппазіцыі ў цэлым. З-за велізарнай цікаўнасьці да выступоўцы, сустрэча зацягнуляся да 22 гадзінаў. Напрыканцы сустрэчы Франак падзякаваў арганізатарам і прысутным. Кацярына Карначова, ЗБМА: Я жыву ў Флорыдзе, але даведаўшыся ад сустрэчы з Фпанакам Вячоркамя адмыслова прыехала ў Нью Ёрк. Для беларускай моладзі ў ЗША Франак- гэта прыклад змагара за дэмакратыю на Беларусі. Я асабіста прымала ўдзел у кампаніі па адпраўцы лістоў у яго вайсковую частку, каб падтрымаць яго і паказаць, што сотні беларусаў па ўсім сьвеце падтрымліваюць яго дзейнасьць. Пасьля сустрэчы Франак Вячорка працягнуў спатканьне з сябрамі Згуртаваньня-Беларускай Моладзі ў Амэрыцы ў нефармальнаў абстаноўцы. XX
|
Login
Рэкляма
ПАПУЛЯРНАЕ
АБ ЯВЫ
Сход Нью-Ёрскага аддзелу БАЗА
Сход Нью-Ёрскага аддзелу БАЗА адбудзецца ў нядзелю, 14 лютага 2010 г., у Фундацыі Крэчаўскага ў Кўінсе, па адрасе: 166-34 Gothic Drive (на рагу пры 167 Street), Jamaica, NY 11432. Пачатак...
КАРОТКІЯ НАВІНЫ | Administrator | Sunday, 21 February 2010
Read moreНАДВОР Е
63°F
New York City
Overcast
Humidity: 65%
Wind: E at 7 mph
-
Sun
79°F 57°F
-
Mon
68°F 63°F






