BelarusianEnglish
Мітынг ЗБМА і БАЗА ў абарону незалежнасьці Беларусі 14 лютага 2009 PDF Print
There are no translations available.

14 лютага 2009 года ў Нью-Ёрку Згуртаваньне Беларускай Моладзі ў Амэрыцы і Нью-Ёркскі аддзел БАЗА ладзяць дэманстрацыю з мэтай прыцягнуць увагу амэрыканскай грамадзкасьці і ўрада ЗША да небясьпечных крокаў прэзыдэнта Беларусі А. Лукашэнкі ў бок мілітарызацыі краіны. Заклікаем усіх Беларусаў ЗША зрабіць усё мажлівае, каб небясьпека страты Беларусьсю незалежнасьці не засталася незаўважная ў сьвеце. 



Мікіта Агароднік, ЗБМА: ''Дамовы ствараюць рэальную пагрозу таго, што беларусы, як гэта ўжо неаднаразова было, будуць гінуць абараняючыя чужыя інтарэсы.'' 

Кацярына Карначова, ЗБМА: ''Лічу, што 14 лютага ў Дзень Каханьня беларуская моладзь ЗША мусіць сабрацца на мітынг, каб сказаць міжнароднай супольнасьці, што сіла каханьня нашмат мацней за зброю і дыктатуру.''


Александра Макарук, ЗБМА: ''Кахайма нашую Краіну, будзьма салідарнымі! Не дазволім дыктатару гуляць чужымі жыцьцямі!'' 

3 лютага прэзыдэнты Беларусі і Расеі падпісалі пагадненьне аб стварэньні адзінай рэгіянальнай сыстэмы проціпаветранай абароны дзьвюх дзяржаваў. 4 лютага 2009 у Маскве былі падпісаныя дамовы аб Сілах Аператыўнага Рэагаваньня Дамовы Калектыўнай Бясьпекі. Гэтыя дамовы ствараюць пагрозу ўцягваньня беларускіх вайскоўцаў ў ваенныя канфлікты па-за межамі Беларусі. 

Адрас: 1 Centre Street (парк), New York, NY 10007, на Мангэтане, каб узяць удзел у мітынгу. Пачатак акцыі-а 12:00 апоўдні. Даезд падземкай N, R, W да станцыі City Hall; падземкай 4, 5, 6 да станцыі Brooklyn Bridge-City Hall; падземкай J да станцыі Chambers St. 

Дапамагай Нам Бог! Жыве Беларусь!

 

Login



Рэкляма

ПАПУЛЯРНАЕ

АБ ЯВЫ

Сход Нью-Ёрскага аддзелу БАЗА

Сход Нью-Ёрскага аддзелу БАЗА адбудзецца ў нядзелю, 14 лютага 2010 г., у Фундацыі Крэчаўскага ў Кўінсе, па адрасе: 166-34 Gothic Drive (на рагу пры 167 Street), Jamaica, NY 11432. Пачатак...

КАРОТКІЯ НАВІНЫ | Administrator | Sunday, 21 February 2010

Read more

НАДВОР Е

Overcast

63°F

New York City

Overcast

Humidity: 65%

Wind: E at 7 mph

  • Sun Clear

    79°F 57°F

  • Mon Showers

    68°F 63°F

Падпісацца на рассылку