BelarusianEnglish
Мітынг падтрымкі БХД ў Нью-Ёрку PDF Print
Written by Тацяна Поклад   
There are no translations available.

Мітынг падтрымкі БХД ў Нью-Ёрку
аўтар Тацяна Поклад
У НЯДЗЕЛЮ 20 СЬНЕЖНЯ Ў НЬЮ-ЁРКУ ПЕРАД БУДЫНКАМ ААН ПРАЙШОЎ МІТЫНГ У ПАДТРЫМКУ БЕЛАРУСКАЙ ХРЫСЬЦІЯНСКАЙ ДЭМАКРАТЫІ.
Мітынг быў арганізаваны Згуртаваньнем беларускай моладзі ў Амэрыцы (ЗБМА) і нью-ёрскім аддзелам Беларуска-амэрыканскага задзіночаньня. Сьнегапад і буран напярэдадні мітынгу і у часе яго правядзеньня не спынілі удзельнікаў. На Ўсходнім узьбярэжжы выпала да 60 сантымэтраў сьнегу і загінула як найменей 5 чалавек. Грамадзкі транспарт працаваў зь перабоямі.
«40 хвілін давялося адкапваць машыну з-пад сьнегу, каб ехаць на мітынг», — распавёў адзін з арганізатараў, лідэр ЗБМА Мікалай Цімашэнка.
У часе мітынгу пасьля выступу лідэраў ЗБМА прайшоў збор подпісаў пад зваротам да амэрыканскіх сэнатараў і кангрэсмэнаў з патрабаваньнем зьвярнуць увагу на сытуацыю са свабодай рэлігіі ў Беларусі і арганізаваць слуханьні у Кангрэсе, прысьвечаныя гэтаму пытаньню. На мітынгу былі сабраная 32 подпісы.
Мітынгі падтрымкі партыі БХД праводзяцца Згуртаваньнем беларускай моладзі ў Амэрыцы рэгулярна. Апошні адбыўся 31 кастрычніка 2009. Беларуская моладзь у ЗША арганізавала збор подпісаў, якія затым высылаюцца кангрэсмэнам і сэнатарам.
Ігар Уласенка, сябра ЗБМА і кіраўнік кампаніі па збору подпісаў у штаце Нью-Джэрсі: «Наша арганізацыя стараецца не абмяжоўвацца зборам подпісаў толькі сярод беларусаў ЗША. Я асабіста зарганізаваў збор подпісаў сярод сваіх амэрыканскіх сяброў. Сваёй працай хачу падтрымаць Беларускіх хрысьціянскіх дэмакратаў і паказаць, што беларус у замежжы можа і павінен дапамагаць дэмакратызацыі Беларусі. Для гэтага трэба карыстацца тымі мажлівасьцямі, якія дае амэрыканская дэмакратычная сыстэма».
Алена Турко, сябра ЗБМА і кіраўнік кампаніі па збору подпісаў у штаце Нью Ёрк: «Як частку кампаніі па дапамозе дэмакратычным актывістам на Беларусі, я правожу збор подпісаў пад зваротам да Сэнату і Кангрэсу ЗША.
Таксама я арганізоўваю сустрэчу моладзі са сваім кангрэсмэнам Майклам Мак Хонам ад 13-й акругі Нью-Ёрку. Мэта нашай працы — дамагчыся сталай увагі Кангрэсу ЗША да сытуацыі з правамі і свабодамі чалавека на Беларусі. Ня трэба думаць, што беларусы ЗША не разумеюць таго, што асноўная праца і змаганьне за дэмакратыю адбываецца ў Беларусі, але мы можам і мусім дзейнічаць і дапамагаць і з ЗША».
Радыё Свабода

Мітынг падтрымкі БХД ў Нью-Ёрку

 

У НЯДЗЕЛЮ 20 СЬНЕЖНЯ Ў НЬЮ-ЁРКУ ПЕРАД БУДЫНКАМ ААН ПРАЙШОЎ МІТЫНГ У ПАДТРЫМКУ БЕЛАРУСКАЙ ХРЫСЬЦІЯНСКАЙ ДЭМАКРАТЫІ.Мітынг быў арганізаваны Згуртаваньнем беларускай моладзі ў Амэрыцы (ЗБМА) і нью-ёрскім аддзелам Беларуска-амэрыканскага задзіночаньня. Сьнегапад і буран напярэдадні мітынгу і у часе яго правядзеньня не спынілі удзельнікаў. На Ўсходнім узьбярэжжы выпала да 60 сантымэтраў сьнегу і загінула як найменей 5 чалавек. Грамадзкі транспарт працаваў зь перабоямі. 
«40 хвілін давялося адкапваць машыну з-пад сьнегу, каб ехаць на мітынг», — распавёў адзін з арганізатараў, лідэр ЗБМА Мікалай Цімашэнка.  


У часе мітынгу пасьля выступу лідэраў ЗБМА прайшоў збор подпісаў пад зваротам да амэрыканскіх сэнатараў і кангрэсмэнаў з патрабаваньнем зьвярнуць увагу на сытуацыю са свабодай рэлігіі ў Беларусі і арганізаваць слуханьні у Кангрэсе, прысьвечаныя гэтаму пытаньню. На мітынгу былі сабраная 32 подпісы.


Мітынгі падтрымкі партыі БХД праводзяцца Згуртаваньнем беларускай моладзі ў Амэрыцы рэгулярна. Апошні адбыўся 31 кастрычніка 2009. Беларуская моладзь у ЗША арганізавала збор подпісаў, якія затым высылаюцца кангрэсмэнам і сэнатарам.
Ігар Уласенка, сябра ЗБМА і кіраўнік кампаніі па збору подпісаў у штаце Нью-Джэрсі: «Наша арганізацыя стараецца не абмяжоўвацца зборам подпісаў толькі сярод беларусаў ЗША. Я асабіста зарганізаваў збор подпісаў сярод сваіх амэрыканскіх сяброў. Сваёй працай хачу падтрымаць Беларускіх хрысьціянскіх дэмакратаў і паказаць, што беларус у замежжы можа і павінен дапамагаць дэмакратызацыі Беларусі. Для гэтага трэба карыстацца тымі мажлівасьцямі, якія дае амэрыканская дэмакратычная сыстэма».
Алена Турко, сябра ЗБМА і кіраўнік кампаніі па збору подпісаў у штаце Нью Ёрк: «Як частку кампаніі па дапамозе дэмакратычным актывістам на Беларусі, я правожу збор подпісаў пад зваротам да Сэнату і Кангрэсу ЗША.
Таксама я арганізоўваю сустрэчу моладзі са сваім кангрэсмэнам Майклам Мак Хонам ад 13-й акругі Нью-Ёрку. Мэта нашай працы — дамагчыся сталай увагі Кангрэсу ЗША да сытуацыі з правамі і свабодамі чалавека на Беларусі. Ня трэба думаць, што беларусы ЗША не разумеюць таго, што асноўная праца і змаганьне за дэмакратыю адбываецца ў Беларусі, але мы можам і мусім дзейнічаць і дапамагаць і з ЗША».Радыё Свабода

 

 

Login



Рэкляма

ПАПУЛЯРНАЕ

АБ ЯВЫ

Сход Нью-Ёрскага аддзелу БАЗА

Сход Нью-Ёрскага аддзелу БАЗА адбудзецца ў нядзелю, 14 лютага 2010 г., у Фундацыі Крэчаўскага ў Кўінсе, па адрасе: 166-34 Gothic Drive (на рагу пры 167 Street), Jamaica, NY 11432. Пачатак...

КАРОТКІЯ НАВІНЫ | Administrator | Sunday, 21 February 2010

Read more

НАДВОР Е

Overcast

63°F

New York City

Overcast

Humidity: 65%

Wind: E at 7 mph

  • Sun Clear

    79°F 57°F

  • Mon Showers

    68°F 63°F

Падпісацца на рассылку